Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага

23.03.2023

23 сакавіка ва ўстанове адукацыі для вучняў 8-11 класаў быў праведзены адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна – адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”, па тэме “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага " (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы). Навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў.
Па кожнай тэме было арганізавана абмеркаванне. Вучні пагаварылі аб будаўніча-прамысловым комплексе – драйверы эканамічнага росту нашай краіны, павышэнні прэстыжу рабочых прафесій, падрыхтоўцы спецыялістаў для будаўнічай галіны. Таксама абмеркавалі праблему развіцця жыллёвагабудаўніцтва ў Беларусі і зрабілі акцэнт на тым, што яно з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці будаўнічага комплексу. У ходзе дыскусіі, навучэнцы адзначылі што цяпер у кожным кутку нашай краіны можна бачыць вынікі карпатлівай і прафесійнай працы будаўнікоў, а будаўнічая галіна – адна з самых значных у рэспубліцы, выказалі сваё меркаванне аб тым, як палепшыць умовы пражывання ў сельскай мясцовасці,
невялікіх гарадах. Закранулі тэму энергазберажэння, карысці збору смецця паасобку.

1

2

photo_5258485244435218737_w

photo_5258485244435218741_w