Аналіз правядзення тыдня прававых ведаў

26.11.2018

З 19 па 24 лістапада ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў “Ведаем свае правы на 10”. Удзел у яго правядзенні прынялі амаль усе класныя кіраўнікі і педагог сацыяльны.

         Прайшло адкрыццё тыдня на агульнашкольнай лінейцы. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце С.Ф. Хлябовіч, пазнаёміла ўсіх вучняў і настаўнікаў з планам правядзення тыдня і яго мерапрыемствамі, а класны кіраўнік 4 класа Л.В. Казуля правяла інфармацыйную гадзіну “Што я ведаю аб праве”. Мэтай занятку было пазнаёміць вучняў з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян РБ, раскрыць паняцце “адказнасць”, падрыхтаваць вучняў да неабходнасці павагі праў другіх людзей.

 

20.11 у першым класе адбылося падарожжа ў краіну права пад назвай “Мае правы”. Задачы занятку: пазнаёміць шасцігодак з іх правамі; фарміраваць уяўленне аб тым, што побач з правамі існуюць абавязкі; ствараць умовы для забеспячэння праў дзіцяці ў школе і дома.

Прававая гульня прайшла і ў 7 класе “Правы і абавязкі”. Класны кіраўнік Н.І. Лысюк пабудавала гульню у выглядзе спаборніцтва дзьвух каманд, замацавала веды вучняў праглядам прэзентацыі і яе абмеркаваннем.

 

На першым паверсе для вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “У свеце права”.

Педагогам сацыяльным, К.І. Паюта праведзена анкетаванне “Закон РБ”. Вынікі анкеты не зусім здавальняючыя, паколькі не ўсе вучні ведаюць асноўны закон сваёй краіны, а таксама ўзрост з якога можна заключаць шлюб.      

 21.11 педагогам сацыяльным К.І. Паюта праведзена гульня-віктарына па казкам “Прававая азбука” у ГПД. Мэта занятку: абагульненне ведаў дзяцей па казкам і мультфільмам. Таксама Кацярына Іванаўна правяла віктарыну “Законы тваёй краіны” у 5 класе, галоўнай мэтай было прывіццё любові да роднага краю, да творчасці беларускага народа, да яго звычаяў і традыцый.

 

 

І.І. Жукалаў правёў інтэлектуальную гульню ў 10 класе “Права і закон”.

         У чацвер 22.11 у 8 класе прайшла класная гадзіна “Правы і абавязкі дзяцей”. К.А. Шыла, педагог-арганізатар правяла гульню “Прававая эстафета”, сярод 9-11 класаў, мэта: фарміраванне прававой культуры і грамадзянскай граматнасці.

23.11 Т.І. Велясніцкая, класны кіраўнік 5 класа, правяла ў сваім класе ролевую гульню “Па гэтых правах табе жыць”. Занятак Таццяна Іванаўна пачала з уступу, пазнаёміла дзяцей з тым як зароджвалася права, таксама вучням былі прапанаваны ўрыўкі з казак, дзе яны павінны былі здагадацца якая гэта казка, і якія правы герояў парушаны.

  

У 6 класе прайшоў урок-гульня “Казачныя героі ў барадзьбе за свае правы”. На занятку вучні завочна пабывалі ў казачным падарожжы, пазнаёміліся з такім дакументам, як “Дэкларацыя правоў чалавека”.

 

У 3 класе прайшла гульня “Суд над хуліганствам”. Мэта занятку: даць дзецям агульнае прадстаўленне аб іх правах, выхоўваць пачуццё самапавагі і павагі да іншых.

         У 10 класе педагогам сацыяльным быў прапанаваны прагляд відэароліка “Калі наступае адказнасць” з абмеркаваннем. На занятку вучні былі актыўнымі, кожны намагаўся выказаць свае думкі, старанна працавалі ў парах і прагульвалі розныя сітуацыі.

Завяршыўся тыдзень вечарам мадпачынку “Ведаем свае правы на 10” і дыскатэкай.