Дзень тэатра

24.02.2017

24 лютага Варанёўская сярэдняя школа пераўтварылася ў сапраўдны тэатр. На кожным перапынку ішла пастаноўка. Трэба адзначыць, што ў школе ёсць сапраўдныя артысты як сярод настаўнікаў, так і вучняў.

Мірановіч Н.Ф., і Казуля Л.В., настаўнікі пач. класаў, падрыхтавалі інсцэніроўку вершаванай казкі "Рэпка".

Вось такая рэпка вырасла на градцы

Цягнуць-цягнуць рэпку


Кірдзей Н.А. і Дульская В.І., настаўнікі пачатковых класаў, прадэманстравалі тэатральную пастаноўку казкі А.С.Пушкіна "Казка пра рыбака і рыбку" з мэтай прывіцця інтарэсу да мастацкай літаратуры, развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Дзед злавіў Залатую рыбку

Бабуля загадвае чарговае жаданне

Старая стала дваранкай

Удзельнікі пастаноўкі


Пашкевіч Н.Д., настаўніца англ. мовы, развівае творчыя здольнасці вучняў і павышае матывацыю да вывучэння замежнай мовы. З гэтай мэтай падрыхтавала з вучнямі тэатральную пастаноўку старажытнагрэчаскай легенды "Цар Мідас і залатое дакрананне" на англ. мове.

Пашкевіч Н.Д., кіраўнік тэатральнай пастаноўкі, і ўдзельнікі: Велясніцкая Кацярына (4 клас), Велясніцкі Андрэй (6 клас), Статута Уладзіслаў (6 клас).

Караля Мідаса наведала дачка прынцэса Мэрыголд

Мерыголд пераўтварылася ў залатую статую

Мір і згода ў сям'і караля Мідаса