Дзень роднай мовы

21.02.2017

На парацягу ўсяго дня ў школе гучалі вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь, пра мову, пра народ, гучалі песні і цудоўныя мелодыі, вучні загадвалі загадкі, інсцэніравалі казкі. Арганізатарамі свята былі Хлябовіч С. Ф., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (наст. бел. мовы), Прус Н. Я., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (наст. бел. мовы) і настаўнікаў пачатковых класаў Дульскай В. І. і Мірановіч Н. Ф.

Хлябовіч С.Ф. і вучні 10-га класа чытаюць вершы беларускіх паэтаў

Вучні 9-10 класа інсцэніруюць казку

Вучні школы загадваюць загадкі

Гашчук Ірына і Ліпская Ксенія выконваюць песню "Беларусачка"

Несцяровіч Кацярына і Буйніч Аліна выконваюць песню "Родны край" 


Мірановіч Н.Ф., кл. кіраўнік 1-га класа арганізавала са сваімі вучнямі свята "Скарбы роднага краю", на якім выхоўвала павагу да беларускага народа і любоў да роднай мовы.

Інсцэніроўка казкі "Каза-манюка"

Першакласнікі спяваюць калыханку

Падвядзенне вынікаў мерапрыемства


Дульская В.І., кл. кіраўнік 3 класа., правяла конкурсную праграму "Мова маіх бацькоў", дзе замацоўвала веды, атрыманыя на вучэбных прадметах аб Беларусі і бел. мове, развівала кемлівасць, выхоўвала пачуцце гонару за свой край і народ, любоў да роднай мовы.

Трэцякласнікі сабраліся ў цесным крузе на мерапрыемства

Кадын Іван суадносіць прыказкі

Актыўныя удзельнікі

Шпак Мікалай разгадвае крыжаванку

Шпак Мікалай І Кадын Іван набіраюць рускія адпаведнікі да беларускіх прыказак

Падвядзенне вынікаў конкурснай праграмы