Міжшкольнае вучэбна-метадычнае об'яднанне настаўнікаў матэматыкі

13.02.2017

На базе школы 13 лютага 2017 года прайшло пасяджэнне міжшкольнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў матэматыкі.

Жукалава Надзея Лявонцьеўна, настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, са стажам работы 33 гады, дзялілася вопытам работы з калегамі, праводзячы ўрок матэматыкі у 5 класе па тэме “Множанне і дзяленне звычайных дробаў”.

Настаўнікі зрабілі аналіз урока, вызначылі станоўчыя і адмоўныя моманты, а таксама абмеркавалі тэарэтычныя і метадычныя пытанні па тэме “Арганізацыя эфектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на вучэбных занятках па матэматыцы”. (гл. фотагалерэю)