Завочнае падарожжа па краине Беларусь, гульня-падарожжа "Я і мае правы"

19.11.2016

У суботу , 19 лістапада, вучні 5-га класа разам з класным кіраўніком адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне Беларусь. Падарожжа дало магчымасць вучням яшчэ раз адчуць і зразумець, што яны жывуць у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістрычныя падзеі краіне. Вучні з захапленнем слухалі песні пра Бюеларусь, удзельнічалі у гульне-віктарыне, гаварылі пра дабрыню, адкрытасць, таленавітасць белрускага народа. Напрыканцы падарожжа кожны з вучняў задаў сабе пытанне: што я зраблю сення для сваёй Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна ні мне самому, ні маёй сям’і. (гл. фотагалерэю)

19 лістапада 2016 года мы, вучні 3-га класа, адправіліся ў гульню-падарожжа “Я і мае правы”. Нас сустрэлі станцыі “Права на сям’ю”, “Права на жыллё”, “Права на імя”, “Права на адукацыю”. На кожнай стацыі нас чакалі сюрпрызы: гульня з мячом “Хто я ў сям’і”, конкурс малюнкаў “Мае правы”, гульня “Дапоўні пасловіцу”. Пасля кожнай станцыі дзеці прымацоўвалі пялёсткі і ўтварылі звычайную кветку “Нашы правы”. Закончылася падарожжа ўпрыгожваннем “Дрэва праў”. (гл. фотагалерэю)