Велапрабег

13.09.2021

13 верасня вучні Варанёўскай сярэдняй школы далучыліся да велапрабегу па мясцінах баявой славы нашых суайчыннікаў. Арганізатарам Столінскі РКГА "БРСМ". Стартавалі актывісты ў г. Століне. Далей накіраваліся ў в. Варані, якая з'яўляецца сястрой Хатыні. Тут і далучыліся нашы вучні.

Кароткі экскурс у гісторыю памяітных мясцін вёскі правёў Шпак Леанід Спірыдонавіч, арганізатар па ваенна-патрыятычнаму выхаванні.

Актывісты наведалі помнікі і ўсклалі ля іх кветкі.